Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Ліс 2017

Першы серыйны беларускі легкавы GeelyAtlas NL3 сышоў з канвеера завода "БелДжы"

Першы серыйны беларускі легкавы GeelyAtlas NL3 сышоў з канвеера завода

17 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Першы беларускі легкавы аўтамабіль GeelyAtlas NL3 сышоў з канвеера новага завода СЗАТ "БелДжы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новага завода "БелДжы" і запуску серыйнай вытворчасці прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Першы серыйны беларускі легкавы GeelyAtlas NL3 сышоў з канвеера завода "БелДжы"Беларуска-кітайскае СЗАТ "БелДжы", якое выпускае легкавыя аўтамабілі пад маркай Geely, было створана ў 2011 годзе. У лютым 2013 года на прадпрыемстве быў сабраны першы аўтамабіль. Акцыянерамі "БелДжы" з'яўляюцца ААТ "БелАЗ" (51,49 працэнта), Zhejang Jirun Automobile Co., Ltd (33,47%), СЗАТ "Саюзаўтатэхналогіі" (9,01 працэнта) і CITIC International Investment Limited (6,03 працэнта).

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання новага завода СЗАТ "БелДжы"У канцы сакавіка 2015 года пачалося будаўніцтва завода дробнавузлавой зборкі камплектаў аўтамабіля поўнага цыкла. Новае прадпрыемства размясцілася паміж Барысавам і Жодзіна і заняло плошчу каля 120 га. Праектная магутнасць на першым этапе складзе 60 тыс. машын у год.

На плошчах СП плануюцца да вытворчасці па поўным тэхналагічным цыкле красоверы NL3, NL4 і седан FE3. Усе аўтамабілі будуць аснашчаны як механічнай, так і аўтаматычнай каробкай перадач і адпавядаюць экалагічнаму класу Еўра-5. Мадэль NL3 мае таксама выкананне з поўным прыводам.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання новага завода СЗАТ "БелДжы"У кастрычніку 2017 года паспяхова завершаны эксплуатацыйныя выпрабаванні абсталявання завода па вытворчасці аўтамабіляў GeelyAtlas NL3. Правядзенне эксплуатацыйных выпрабаванняў па мадэлі NL4 запланавана на студзень 2018 года, па мадэлі FE3 - на май 2018 года.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання новага завода СЗАТ "БелДжы"Прагнозны аб'ём вытворчасці ў 2017 годзе складзе амаль 1,8 тыс. адзінак. З 2018 года прагназуецца рост вытворчасці і рэалізацыі. Прадугледжваецца, што аб'ём вытворчасці ў 2018-2019 гадах складзе 25 тыс. і 35 тыс. адзінак адпаведна.

Цяпер на заводзе працуюць больш за 760 чалавек. Сярэдняя заработная плата ў кастрычніку склала $465 у эквіваленце (чаканая па снежні - $500).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі