Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Ліп 2017

Археолагі знайшлі пацвярджэнне, што бітва пры Пясчанцы ў 984 годзе адбылася пад Слаўгарадам

Археолагі знайшлі пацвярджэнне, што бітва пры Пясчанцы ў 984 годзе адбылася пад Слаўгарадам17 ліпеня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Магілёўскія археолагі пры раскопках у Слаўгарадскім раёне знайшлі ўнікальныя артэфакты, якія пацвярджаюць, што апісаная ў "Аповесці мінулых гадоў" бітва пры Пясчанцы адбылася пад Слаўгарадам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў магістр гістарычных навук, старшы выкладчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя А.Куляшова Аляксей Аўласовіч.

У адным з курганных могільнікаў была знойдзена гарнітура княжацкага дружынніка (накладкі, спражка, абойміцы), а таксама сярэбраны дырхем з арабскай вяззю. Усе гэтыя рэчы, як і знойдзены ў гэтым жа насыпе керамічны комплекс, адносяцца да канца Х стагоддзя. Больш таго, дружыннік быў пахаваны згодна з язычніцкім абрадам крэмацыі, а гэта яшчэ адно сведчанне таго, што ён мог быць удзельнікам бітвы пры Пясчанцы, апісанай у "Аповесці мінулых гадоў", за чатыры гады да хрышчэння Русі.

"Яшчэ адзін доказ таго, што тут знаходзіліся княжацкія ўладанні, быў знойдзены пры раскопках у 2014 годзе, - камень з выявай княжацкага трызубца. Гэта сведчыць, што ў канцы Х стагоддзя ў згаданай мясціне ўжо была адміністрацыя князя Уладзіміра Святаславіча Краснае Сонейка і з племені радзімічаў, якія жылі ў Пасожжы, збіралась даніна. Інакш кажучы, усё сведчыць аб тым, што бітва пры Пясчанцы ў 984 годзе, калі ваяводам князя Воўчым Хвастом былі разбіты радзімічы, а іх землі былі замацаваны ў складзе Кіеўскай Русі, была не пад расійскім Бранскам або ў Гомельскай вобласці, як мяркуюць некаторыя гісторыкі, а ўсё ж пад Слаўгарадам. Такім чынам, цяпер на яшчэ адну белую пляму ў гісторыі Магілёўшчыны і Беларусі стала менш", - адзначыў Аляксей Аўласовіч.

Раскопкі, якія вядуць у фармаце палявой практыкі разам з выкладчыкамі студэнты першага курса спецыяльнасці "археалогія" Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя А.Куляшова, прадоўжацца да канца ліпеня. Не выключана, што будуць знойдзены і іншыя ўнікальныя артэфакты.

Археолагі знайшлі пацвярджэнне, што бітва пры Пясчанцы ў 984 годзе адбылася пад Слаўгарадам

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі