Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Снж 2015

Артысты з 22 краін прымуць удзел у Мінскім міжнародным Калядным оперным форуме

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі 22 краін прымуць удзел у VI Мінскім міжнародным Калядным оперным форуме, які пройдзе з 16 па 20 снежня. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Уладзімір Грыдзюшка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў гендырэктара, сумненні наконт арганізацыі гэтай маштабнай падзеі даўно ў мінулым: оперны форум становіцца сапраўдным святам, на якім прадстаўлены лепшыя прэм'еры беларускага тэатра, адбываюцца сустрэчы з артыстамі з тэатраў іншых краін. Сёння тэатр рыхтуецца прымаць гасцей ужо шостага па ліку опернага форуму.

Спектакль "Царская нявеста" Вялікага тэатра оперы і балета рэжысёра Міхаіла Панджавідзэ адкрые форум 16 снежня. Галоўную жаночую партыю - Марфы - выканае салістка Вялікага тэатра Расіі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Венера Гімадзіева.

У другі дзень форуму 17 снежня зорны дэсант салістаў Вялікага тэатра Расіі выступіць у спектаклі "Яўген Анегін" беларускага тэатра балета. Гэта мерапрыемства прымеркавана да 175-годдзя з дня нараджэння Пятра Чайкоўскага.

Новым мерапрыемствам опернага форуму стане канцэрт маладых выканаўцаў La canzone italiana. У праграме прымуць удзел артыст Маладзёжнай праграмы Вялікага тэатра Расіі Аляксандр Рославец, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юрый Гарадзецкі, Марыя Шабуня, Ілья Сільчукоў. Праграму канцэрта складуць арыі, дуэты і неапалітанскія песні, знаёмыя кожнаму паклонніку опернага мастацтва. Уладзімір Грыдзюшка адзначыў, што беларускі Вялікі становіцца сцэнай, дзе працуюць яркія маладыя вакалісты, чые імёны ведаюць у розных краінах свету.

Легендарная опера "Кармэн" Жоржа Бізэ, новую рэдакцыю якой гледачы ўбачылі ў мінулым тэатральным сезоне, у праграме форуму 19 снежня. Партыю спакуслівай цыганкі выканае народная артыстка Украіны Анжаліна Швачка, якая лічыцца адной з лепшых у свеце выканаўцаў партыі Кармэн. Упершыню дырыжорам стане прэзідэнт і мастацкі кіраўнік музычнага фестывалю "Лірычныя ночы ў Мармандзе" Філіп Местр з Францыі.

У заключным гала-канцэрце VI Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму, білеты на які, дарэчы, ужо разышліся, выступяць зоркі опернай сцэны з 15 краін. Гэта госці з Азербайджана, Казахстана, Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Балгарыі, Украіны, Грузіі, Чэхіі, Славакіі і іншых.

У гала-канцэрце таксама выступяць пераможцы ІІ Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў, які пройдзе з 9 па 15 снежня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі