Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Ліп 2019

Артысты арт-праекта "Тры тэнары" выступяць на фестывалі класічнай музыкі ў Мінску 27 ліпеня

Артысты арт-праекта
Фота з архіва

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Артысты арт-праекта "Тры тэнары" выступяць на другім сталічным канцэрце пятага фестывалю "Класіка каля Ратушы з velcom | A1", паведамілі БЕЛТА арганізатары.

"Музычны фестываль "Класіка каля Ратушы з velcom | A1" прадаўжаецца ў Мінску. Другі з шасці запланаваных у сталіцы канцэртаў адбудзецца 27 ліпеня на плошчы Свабоды, дзе класіку сусветнага вакалу выканаюць артысты арт-праекта "Тры тэнары" ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя Іосіфа Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Казінца, - расказалі арганізатары. - Бадай што, ніводны іншы тып голасу не можа пахваліцца такім багаццем рэпертуару, як тэнар, і ў гэтым змогуць пераканацца ўсе, хто прыйдзе на чарговы канцэрт. Уладзімір Куксянкоў, Іван Бярэзін і Сяргей Падавалаў выканаюць арыі з опер "Кармэн" і "Рыгалета", а таксама народныя іспанскія ("Гранада"), неапалітанскія ("O sole mio", "Санта Лючыя"), беларускія ("Вяне рута"), украінскія ("Ніч яка місячна"), рускія песні ("Коробейники").

У бягучым годзе адзначаецца 75-годдзе вызвалення Беларусі, і таму ў праграме канцэрта з'явіцца асобны блок, прысвечаны тэме вайны. Слухачам фестывалю будзе прадстаўлена прэм'ера твора заслужанага артыста Беларусі кампазітара Аляксандра Крамко, гэта будуць фантазіі на тэмы ваенных песень Ігара Лучанка.

Вечары класікі ў Мінску, якія нязменна праходзяць пры падтрымцы кампаніі velcom | A1 і Мінгарвыканкама, прадоўжацца да 31 жніўня. Гледачоў чакаюць выступленні музычнай капэлы "Санорус", эстонскага духавога аркестра "Саксон", Дзяржаўнага камернага аркестра і Прэзідэнцкага аркестра Беларусі. Уваход на ўсе канцэрты фестывалю свабодны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі