У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Врс 2016

Артэфакты XII–XIII стагоддзяў з Эрмітажа ўбачаць госці "Вераснёвай ночы ў Мастацкім"

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Артэфакты XII–XIII стагоддзяў на выстаўцы "Мастацтва Будызму" з фондаў Дзяржаўнага Эрмітажа ўбачаць госці "Вераснёвай ночы ў Мастацкім" 10 верасня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

"Вераснёвая ноч у Мастацкім" - гэта штогадовая культурная акцыя. У гэтым годзе наведвальнікаў будуць сустракаць абноўленыя экспазіцыйныя залы. Праграма парадуе сваёй разнастайнасцю і насычанасцю. Музычная пляцоўка ў дэкарацыях манументальных калон пры ўваходзе ў музей - ужо своеасаблівая візітная картка свята, да якога будуць далучаны нават звычайныя прахожыя. Інтэлектуальныя гурманы і не толькі на працягу ўсяго вечара змогуць трапіць на музейныя кінасеансы і наведаць лекцыі, якія, дарэчы, з аншлагам ішлі тут усё лета. Не менш інфарматыўнай і запамінальнай абяцае стаць своеасаблівая "экскурсійная карусель" па залах беларускага мастацтва XX–ХХІ стагоддзяў ад навуковых супрацоўнікаў музея.

Адметнасцю акцыі стане адкрыццё выстаўкі "Мастацтва Будызму" з фондаў Дзяржаўнага Эрмітажа, на якой будуць прадстаўлены сапраўдныя артэфакты XII–XIII стагоддзяў. У дзень адкрыцця выстаўкі кошт білетаў будзе зніжаны.

Знатакі сучаснага мастацтва змогуць сустрэцца з вядомым беларускім скульптарам і графікам Аляксандрам Шапо на яго персанальнай выстаўцы "Сюіта нумар 45". Мастак будзе ствараць аўтарскія малюнкі для ўсіх жадаючых. Такім чынам, можна будзе назіраць за работай майстра ў рэжыме рэальнага часу.

Цікавая і выстаўка "Рэпліка цудоўнага", на якой прадстаўлены злепкі з майстэрні-атэлье самога Луўра.

На працягу ўсёй "Вераснёвай ночы" ў музеі можна будзе прайсці спецыяльны асенні квест па экспазіцыі, пачуць вершы ад таленавітых маладых паэтаў, убачыць танцавальныя і тэатральныя пастаноўкі, сфатаграфаваць сябе на памяць у музейнай фотазоне. Для наведвальнікаў з дзецьмі будуць працаваць дзіцячыя пляцоўкі.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс