Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Май 2016

Арт-прастора ў дворыку гістарычнага музея Беларусі прадставіць выстаўку "Сула. Непарыўнае"

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новая арт-прастора ў дворыку музея прадставіць 18 мая выстаўку фотамастака Марыны Бацюковай "Сула. Непарыўнае", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.

Арт-праект прадаўжае традыцыю, закладзеную 2 гады таму пад назвай "Стары новы двор". Сёння ён напаўняецца новым зместам: гэта спалучэнне архітэктуры, фотамайстэрства і мастацтва медыя. У панараму гарадскіх будынкаў пачатку ХХ стагоддзя ўдала ўпісаліся шырокафарматныя каляровыя фатаграфіі, прысвечаныя вясковаму абраду "Ваджэнне і пахаванне стралы". Архітэктурныя формы нібы ажылі дзякуючы характэрным вобразам сялянскіх тыпажоў. Эфект прысутнасці ў час абраду дапаўняецца музычным суправаджэннем калектыву "Талака", дэманстрацыяй спецыяльнай дакументальнай кінастужкі.

На выстаўцы прадстаўлены фатаграфіі Марыны Бацюковай, якая даследавала жыццё ў вёсках Неглюбка і Стаўбун Гомельскай вобласці ў час свята - абрад "Ваджэнне і пахаванне стралы (Сулы)". Марына Бацюкова з'яўляецца спецыялістам у галіне дакументальнай і канцэптуальнай фатаграфіі. Асноўныя тэмы фота-даследаванняў - штодзённасць, псіхалагічны стан асобы, адносіны чалавека з навакольным асяроддзем і паводзіны чалавека ў грамадстве. Абрад "Ваджэнне і пахаванне стралы (Сулы)" звязаны з зямлёй, яе ўрадлівасцю, накіраваны на ўміласціўленне прыроднай стыхіі - маланкі-стралы. Традыцыя свята пакаленнямі застаецца нязменнай: жыхаркі вёскі апранаюцца ў нацыянальнае адзенне, спяваюць і ідуць насустрач адна адной з розных бакоў вёскі, пакуль не самкнуцца ў адным карагодзе, ідуць, няспынна распяваючы, да жыта. Нібы ткуць ручнік - дарогу радасці, шчасця і дабрабыту. Водзяць карагоды і спяваюць, потым закопваюць у зямлю "Сулу" - хаваюць цёмную сілу разбурэння, ператвараючы ў дабро, багацце і поспех. Збіраюць абярэгі - каласкі, падаюць і качаюцца ў жыце, убіраючы ў сябе сілу і здароўе.

Абрад "Ваджэнне і пахаванне стралы (Сулы)" уключаны ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай праявы творчасці чалавека і з'яўляецца нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.

Выстаўка будзе дзейнічаць па 11 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі