У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Май 2017

Арганізатары мінскага міжнароднага велакарнавалу "Viva, ровар" чакаюць да 15 тыс. удзельнікаў

Арганізатары мінскага міжнароднага велакарнавалу "Viva, ровар" чакаюць да 15 тыс. удзельнікаў

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны велакарнавал "Viva, ровар - 2017", які адбудзецца ў сталічным парку Перамогі 13 мая, збярэ ў бягучым годзе каля 15 тыс. удзельнікаў, паведаміў сёння начальнік упраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Сяргей Фурманаў на аператыўнай нарадзе ў мэрыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Колькасць удзельнікаў пастаянна павялічваецца. "У 2015 годзе ў велакарнавале прынялі ўдзел 5 тыс. прыхільнікаў здаровага ладу жыцця, у 2016-м - больш за 9 тыс. Плануецца, што маючае адбыцца мерапрыемства збярэ каля 15 тыс. удзельнікаў", - расказаў Сяргей Фурманаў.

Пачнецца велакарнавал у 13.00.

Велакарнавалу "Viva, ровар" у 2017 годзе нададзены міжнародны статус. Удзельнічаць у ім могуць усе жадаючыя: арганізацыі, клубы, каманды, асобныя грамадзяне. Для гэтага трэба не пазней за 10 мая зарэгістравацца на інтэрнэт-старонцы спартыўнага мерапрыемства.

Арганізатарамі велакарнавалу выступаюць Міністэрства спорту і турызму, Мінгарвыканкам, Беларуская федэрацыя веласіпеднага спорту, веласіпедны клуб "Мінск", Мінскае веласіпеднае таварыства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску