У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Крс 2015

Арганізатары чакаюць высокі ўзровень канкурсантаў на "Славянскім базары"

15 красавіка, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Заявак на ўдзел у конкурсах XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" было як ніколі шмат, і ўзровень канкурсантаў чакаецца высокім. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар дырэкцыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Поўны спіс канкурсантаў (па 21 удзельніку дарослага і дзіцячага конкурсаў) вызначыцца ў бліжэйшыя дні. Прайшло ўжо 12 нацыянальных адборачных тураў, у якіх прынялі ўдзел 420 чалавек (227 маладых выканаўцаў і 202 юныя вакалісты). З вакалістамі вызначыліся Беларусь, Балгарыя, Ізраіль, Казахстан, Латвія, Літва, Македонія, Малдова, Расія, Украіна, Эстонія, Куба, Мексіка, Калумбія.

Арганізатарам паступалі заяўкі і ад саміх выканаўцаў. Такім шляхам пайшлі вакалісты з Азербайджана, Арменіі, Босніі і Герцагавіны, Грузіі, Італіі, Мальты, Польшчы, Румыніі, Сербіі, Узбекістана, Харватыі, Чарнагорыі, Чэхіі. Папярэднія перагаворы праводзіліся з канкурсантамі з Германіі, Кітая, Славакіі, ЗША, Фінляндыі, Японіі.

Як паведамлялася, журы конкурсу маладых выканаўцаў узначаліць спявак, кампазітар народны артыст Азербайджана Палад Бюльбюль аглы, судзейскую калегію, якой трэба будзе ацэньваць юных вакалістаў, узначаліць спявак, кампазітар народны артыст Расіі Дзмітрый Малікаў.

Конкурс маладых выканаўцаў, як і ў мінулым годзе, пройдзе ў Віцебску ў тры этапы: паўфінал, першы і другі дзень фіналу. Паўфінал конкурсу плануецца правесці ў канцэртнай зале "Віцебск" (раней праходзіў у абласной філармоніі). Над праграмай сумесна з рэжысёрамі конкурсу будуць працаваць тэлерэжысёры, каб зрабіць яго яркім і відовішчным не толькі для тых, хто прыйшоў у залу, але і для тэлевізійнай аўдыторыі.

Кожны этап конкурсу будзе ўяўляць сабой паўнацэнны канцэрт з трансляцыяй: паўфінал "Нацыянальны хіт" (папулярныя песні краін - удзельніц конкурсу на мовах гэтых краін); першы дзень фіналу "Славянскі хіт" (папулярныя песні славянскіх аўтараў на славянскіх мовах у суправаджэнні аркестра); другі дзень фіналу "Фестывальны хіт" (песні сусветнага рэпертуару на выбар канкурсанта). У другіх аддзяленнях фінальных канцэртаў конкурсу выступяць члены журы.

Дзіцячы конкурс пройдзе ў канцэртнай зале "Віцебск". Пляцоўка будзе падрыхтавана з разлікам стварэння тэлевізійнай версіі двух канцэртных дзён і гала-канцэрта.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу будзе ўключана ў праграму ўрачыстага закрыцця фестывалю, у час якой члены журы і зоркі эстрады ўручаць узнагароды канкурсантам і павіншуюць іх сваімі песнямі.

XXIV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 9 па 13 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 7-8 і 14-15 ліпеня). Асноўныя тэмы фестывалю будуць звязаны з ключавымі для Беларусі падзеямі 2015 года - 70-годдзем Вялікай Перамогі і Годам моладзі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс