Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Май 2018

Апошні званок для выпускнікоў празвініць сёння ў школах Беларусі

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апошні званок для выпускнікоў празвініць сёння ў школах Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Упершыню ў гэтым годзе будзе праведзена рэспубліканскае свята "Апошні званок". Яно пройдзе сёння ў комплексе "Мінск-Арэна". У ім прымуць удзел выпускнікі 11-х класаў Мінска. На рэспубліканскае свята запрошаны таксама вучні з рэгіёнаў - па 100 лепшых выпускнікоў з усіх абласцей. 600 выпускнікоў прыбудуць з Мінскай вобласці.

У Мінску апошні званок празвініць больш як для 10 тыс. адзінаццацікласнікаў. Урачыстыя мерапрыемствы з 10.00 да 11.00 пройдуць ва ўсіх школах. Для дзевяцікласнікаў да 21.00 арганізуюць розныя забаўляльныя мерапрыемствы, экскурсійныя праграмы.

У сувязі з правядзеннем апошніх званкоў будзе абмежаваны продаж алкагольных напіткаў.

Навучальны год завяршаецца 31 мая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі