VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Жнв 2017

Анімацыя, 3D-мадэлі і відэаматэрыялы: найноўшыя падручнікі могуць з'явіцца ў Беларусі

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя падручнікі з тэхналогіяй дапоўненай рэальнасці могуць з'явіцца ў Беларусі, паведаміла намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціна Гінчук у час круглага стала на тэму "У новы навучальны год - з новымі праграмамі і падручнікамі" ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Першы вучэбны дапаможнік з тэхналогіяй дапоўненай рэальнасці (або "жывы падручнік") выдалі ў 2017 годзе. Ён быў прадстаўлены на выстаўках як у Беларусі, так і за мяжой. Размова ідзе аб вучэбным дапаможніку "Беларусь - наша Радзіма. Падарунак першакласніку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі".

Гэта тэхналогія дае магчымасць з дапамогай дадатковага кантэнту (аўдыя-, відэаматэрыялаў, 3D-мадэлей і г.д.) пашырыць уяўленні вучняў аб вывучаемых з'явах навакольнага свету. Напрыклад, першакласнік зможа "ажывіць" карцінку з фрагментам балета, убачыць працэс вытворчасці шакаладных цукерак на фабрыцы "Камунарка", пачуць гукі прыроды. Каб убачыць дапоўненую рэальнасць, вучню спатрэбіцца тэлефон або планшэт з камерай, доступ да інтэрнэту і спецыяльны бясплатны дадатак.

"Сёння прапрацоўваецца пытанне аб рэалізацыі гэтай тэхналогіі ў іншых падручніках", - сказала Валянціна Гінчук.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход