У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Стд 2018

Аналагі старажытных стаянак пачнуць узводзіць у Белавежскай пушчы ў 2018 годзе

8 студзеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Аналагі старажытных стаянак пачнуць узводзіць у будучым музеі пад адкрытым небам у нацыянальным парку "Белавежская пушча" ў бягучым годзе, паведаміў БЕЛТА навуковы супрацоўнік нацпарку Руслан Кніга.

Будучае гарадзішча позняга бронзавага - ранняга жалезнага вякоў з'явіцца на пясчаным узвышшы ў пойме ракі Лясная Правая паблізу в. Каменюкі. Будаўнічыя работы тут былі пачаты ў 2017 годзе. За гэты час узведзена ўязная група музея з двухстворкавымі варотамі, пабудаваны масты, дарожкі і акружны абарончы вал. Будаўніцтва вялі спецыялісты філіяла "Брэстрэстаўрацыя ААТ "Белрэстаўрацыя" пад археалагічным наглядам супрацоўнікаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

У бягучым годзе ў асноўным плануецца ўзвесці двухрадныя абарончыя сцены, а таксама аналагі старажытных пабудоў: чатырохкамернае жыллё гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі (VII ст. да н.э. - V ст. н.э.), паўзямлянкі слупавой канструкцыі зарубінецкай культуры (ІІІ ст. да н.э. - ІІ ст. н.э.), унікальнае жыллё мілаградскай культуры. Аб'екты і інтэр'еры экспазіцыі музея будуць адноўлены на падставе археалагічных аналагаў.

Будаўніцтва музея пад адкрытым небам у Белавежскай пушчы прадугледжана Дзяржаўнай праграмай аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў на 2016-2020 гады. На плошчы больш як 16 га будзе створаны комплекс археалагічных помнікаў, якія адлюстроўваюць матэрыяльную і духоўную культуру насельніцтва заходніх рэгіёнаў Беларусі розных перыядаў - ад мезаліту, неаліту, бронзавага і жалезнага вякоў да сярэднявечча. Пасля правядзення поўнай музеефікацыі тэрыторыі і збудаванняў у перспектыве наведвальнікі змогуць знаёміцца з унікальнай гісторыка-культурнай спадчынай краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс