Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Ліп 2013

Аматары бегу з сямі краін прымуць удзел у марафоне з Гродна ў Друскінінкай

18 ліпеня, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Міжнародны марафон "Дружба" з Гродна ў Друскінінкай адбудзецца 28 ліпеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні фізічнай культуры, спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

Марафонскі прабег паміж двума прыгранічнымі гарадамі Беларусі і Літвы адбудзецца трэці раз. Для ўдзелу ў ім ужо зарэгістраваліся больш як 150 аматараў бегу (39 жанчын і 116 мужчын) з Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны і ЗША.

Першай у спісе зарэгістраваных стала прадстаўніца Бранска (Расія) Наталля Нізаўцава. Яна ж з'яўляецца самай старэйшай сярод жанчын - удзельніц прабегу (52 гады). На некалькі гадоў маладзейшая аматарка бегу са Смаргоні Ганна Страшкевіч. Самым старэйшым удзельнікам з мужчын з'яўляецца бягун з Вільнюса Пётр Сілкін, якому праз тыдзень пасля выхаду на старт споўніцца 72 гады, паведамілі арганізатары мерапрыемства. 18-гадовы Станіслаў Петрык з Бабруйска стане самым юным марафонцам. Сярод удзельнікаў будзе і пераможца мінулагодняга марафону "Дружба" Галіна Карнацэвіч, якая прадстаўляе гродзенскі клуб аматараў бегу "Гродна-Ran". Рэгістрацыя прадоўжыцца да 25 ліпеня.

Скорасная і афіцыйна сертыфікаваная Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі (IAAF) дыстанцыя класічнага марафону 42 км 195 м пачнецца ў 8 гадзін ад Стэлы алімпійскай славы на тэрыторыі цэнтральнага спартыўнага комплексу "Нёман". Удзельнікі перасякуць пагранічны пераход Прывалкі-Райгардас і фінішуюць на цэнтральнай вуліцы курортнага Друскінінкая, дзе адбудзецца ўзнагароджанне і канцэртная праграма.

Пераможцы і прызёры ва ўзроставых групах узнагароджваюцца каштоўнымі прызамі, а першыя 6 спартсменак і спартсменаў у абсалютным першынстве атрымаюць грашовыя прэміі агульным прызавым фондам $6000.

Марафон дружбы - гэта адзін з самых цікавых трансгранічных марафонскіх праектаў, які праходзіць па тэрыторыі дзвюх дзяржаў, паведамляюць яго арганізатары. Праект накіраваны на развіццё супрацоўніцтва ў сферы спорту і турызму, умацаванне добрасуседскіх узаемаадносін. У падрыхтоўцы маштабанага праекта прымаюць удзел 15 міністэрстваў, дэпартаментаў, рэспубліканскіх ведамстваў, органаў дзяржаўнай улады, грамадскіх аб'яднанняў, фізкультурна-спартыўных устаноў.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі