13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі па стане на 13 красавіка праведзена амаль 68 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Задзейнічаны рэсурсы 17 лабараторый, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістравана 2919 чалавек з наяўнасцю каранавіруснай інфекцыі. У большай часткі пацыентаў захворванне праходзіць у лёгкай або сярэдняй форме, 55 маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Пасля лячэння выздаравелі і выпісаны 203 чалавекі.
Памерлі 29 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.