У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Сак 2017

Амаль 6 тыс. бязвізавых турыстаў наведалі Мінск

Амаль 6 тыс. бязвізавых турыстаў наведалі Мінск30 сакавіка, Мінск /Надзея Мацвеева - БЕЛТА/. Амаль 6 тыс. турыстаў наведалі Мінск без віз, паведаміў начальнік упраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Сяргей Фурманаў сёння на пасяджэнні мэрыі, дзе разглядалася дзейнасць інфармацыйна-турысцкага цэнтра "Мінск", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паводле апошніх даных, агульная колькасць турыстаў, якія скарысталіся правам бязвізавага ўезду, складае каля 6 тыс. чалавек. Сталіцу наведвалі як прадстаўнікі бізнесу, так і тыя, хто прыехаў з экскурсійнымі мэтамі. З увядзеннем пяцідзённага бязвізавага рэжыму мы разлічваем на рост экспарту турыстычных паслуг, з пачатку года намецілася станоўчая тэндэнцыя. У 2016 годзе ў параўнанні з 2015-м назіраўся спад турыстычнай актыўнасці", - сказаў Сяргей Фурманаў.

Акрамя традыцыйных праграм, якія сёння турфірмы прапануюць іншаземцам, распрацоўваюцца новыя. Яны накіраваны на тое, каб азнаёміць гасцей з традыцыямі Беларусі, нацыянальнай культурай і звычаямі. Плануецца ўнесці змяненні ў работу інфармацыйна-турысцкага цэнтра "Мінск", актыўней папулярызаваць патэнцыял сталіцы на міжнародным турыстычным рынку. На гэтыя мэты з бюджэту ў 2017 годзе выдзелена больш за Br53,2 тыс.

У 2016 годзе інфатурцэнтр правёў больш за 30 азнаямленчых тураў па горадзе для замежных дэлегацый з Расіі, Украіны, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Узбекістана, Туркменістана, Славеніі, Польшчы, Чэхіі, Францыі, Сербіі, Тайланда, Кітая, Японіі. Прадаўжалася работа над праектам "Мінск экскурсійны", абноўлена інфармацыйная база афіцыйнага турыстычнага партала сталіцы, створаны раздзел "Прамысловы турызм". Інфармацыя аб горадзе распаўсюджвалася праз сацыяльныя сеткі, распрацоўваліся тэматычныя буклеты, лістоўкі, брашуры.

Паступова ўкараняецца сістэма прасторавага арыентавання турыстаў, сумесна з Беларускай асацыяцыяй экспертаў і сюрвеераў на транспарце абсталявана 110 інфармацыйных пунктаў, устаноўлена каля 1,4 тыс. інфармацыйных знакаў, аформлены турыстычныя зоны "Верхні горад", "Няміга", "Траецкае прадмесце", "Залатая горка".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс