У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Сак 2015

Амаль 500 беларускіх аграсядзіб прымуць турыстаў у дзень адкрытых дзвярэй

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 500 беларускіх аграсядзіб плануюць прыняць удзел у дні адкрытых дзвярэй. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшыня праўлення БГА "Адпачынак у вёсцы" Валерыя Кліцунова.

У гэтым годзе дзень адкрытых дзвярэй у беларускіх аграсядзібах намечаны на 24 мая. "Па традыцыі гэта мерапрыемства праходзіць у канцы мая. У мінулым годзе яно праводзілася на працягу цэлага тыдня, магчыма, цяпер аграсядзібы таксама будуць зацікаўлены ў тым, каб прадоўжыць гэту акцыю", - сказала Валерыя Кліцунова. У час свята турысты змогуць бясплатна наведаць сядзібы і азнаёміцца з магчымасцямі адпачынку ў беларускай вёсцы. Як правіла, у гэты дзень кожная сядзіба сустракае наведвальнікаў спецыяльнай праграмай, гаспадары аграсядзіб праводзяць экскурсіі і прэзентацыі мясцовых абрадаў, знаёмяць гасцей з турыстычнымі маршрутамі. Цікавым свята будзе і для замежных турыстаў. З 10 па 12 красавіка беларускі аграэкатурызм, у тым ліку традыцыі правядзення дня адкрытых дзвярэй у сядзібах, прэзентуюць на буйнейшай міжнароднай выстаўцы ў польскім горадзе Кельцы.

Гаворачы аб перспектывах развіцця аграэкатурызму ў 2015 годзе, Валерыя Кліцунова адзначыла, што гаспадары беларускіх сядзіб зробяць стаўку на стварэнне турыстычнага прадукту, які будзе папулярны сярод моладзі. "Гэты год аб'яўлены ў краіне Годам моладзі, і прадстаўнікі аграэкатурызму зацікаўлены ў тым, каб зрабіць адпачынак у сядзібах яшчэ больш цікавым для моладзі", - адзначыла яна. Плануецца, што ў гэтым годзе ў конкурсе "Пазнай Беларусь" з'явіцца новая намінацыя - "Лепшы турыстычны прадукт для моладзі ў аграсядзібе".

Акрамя таго, аграсядзібы ў гэтым годзе прадоўжаць стварэнне ўласных брэндаў. Цяпер да гэтай работы далучаецца філіял кафедры міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін БДУ, які адкрыўся на базе БГА "Адпачынак у вёсцы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс