Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Кст 2020

Амаль 45 працэнтаў працуючых жанчын у Беларусі маюць непаўналетніх дзяцей - Белстат

Амаль 45 працэнтаў працуючых жанчын у Беларусі маюць непаўналетніх дзяцей - Белстат
Фота з архiва

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2019 годзе сярод занятых у эканоміцы рэспублікі жанчын 44,9 працэнта мелі дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Такая інфармацыя апублікавана ў статыстычным аглядзе Белстата да Дня маці, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных перапісу, на 4 кастрычніка 2019 года ў Беларусі пражывала 5062 тыс. жанчын (53,8 працэнта насельніцтва). Сярэдні ўзрост жыхарак рэспублікі на той момант складаў 43,1 года. Пры гэтым жанчын у рэпрадуктыўным узросце (15-49 гадоў) налічвалася 2208,4 тыс., або 43,6 працэнта. У найбольш актыўным дзетародным узросце (20-34 гады) знаходзіліся 922,9 тыс. жанчын, або 41,8 працэнта ад колькасці жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту.

Упершыню сталі маці ў мінулым годзе 33,9 тыс. жанчын. Нарадзілі другое дзіця 33,6 тыс., трэцяе - 14,2 тыс., чацвёртае дзіця і больш - 5,9 тыс. жанчын. Дарэчы, у 2019 годзе на свет з'явілася 1056 двайнят і 14 трайнят.

Для Беларусі, як і для многіх еўрапейскіх дзяржаў, характэрна тэндэнцыя да павелічэння сярэдняга ўзросту жанчын пры нараджэнні дзіцяці. Ён вырас з 27,3 года ў 2010 годзе да 29,6 года ў 2019-м. Узрост жанчын пры нараджэнні першынца таксама павысіўся - з 24,9 да 26,8 года.

Усё больш выпадкаў, калі мамамі становяцца жанчыны 40-44 гадоў. У жанчын гэтага ўзросту нарадзілася 2257 дзяцей, што ў 1,8 раза больш, чым у 2010 годзе. Пры гэтым больш за 52 працэнты дзяцей у такіх маці - трэція і наступныя.

Характэрна, што многія жанчыны паспяхова сумяшчаюць работу, сям'ю і выхаванне дзяцей. Пры гэтым сярод працуючых маці паступова расце колькасць тых, у каго больш за адно дзіця. Калі ў 2018 годзе 59 працэнтаў мелі адно дзіця, 33,3 працэнта - двое, 7,7 працэнта - трое і больш, то ў 2019-м было ўжо 58,5 працэнта, 33,8 працэнта і 7,7 працэнта адпаведна. Акрамя таго, сярод працуючых на кіраўніцкіх пасадах жанчын з дзецьмі ў 2018 годзе ў 60,5 працэнта было адно дзіця, у 32,4 працэнта - два, у 7,1 працэнта - тры і больш. У 2019-м 60,2 працэнта мелі адно дзіця, а двое было ўжо ў 34,6 працэнта, аднак шматдзетнымі з'яўляліся толькі 5,2 працэнта жанчын-кіраўнікоў. Пры гэтым агаворваецца, што ў гэтай статыстыцы пад кіраўнікамі маюцца на ўвазе кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў), камерцыйных і некамерцыйных арганізацый.

Маці мае вельмі важную ролю ў выхаванні паўнацэннай і паспяховай асобы дзіцяці. Сумесныя з дзецьмі чытанне, спевы, прагулкі, гульні, маляванне і іншае правядзенне вольнага часу садзейнічаюць развіццю і навучанню дзіцяці ў раннім узросце. Маці ў тры разы часцей за бацькаў займаюцца з дзіцем двух-чатырох гадоў адразу некалькімі з пералічаных спраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі