У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Ліс 2016

Амаль 20 дызайнераў прадставяць летнія калекцыі на Тыдні моды ў Беларусі

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 20 дызайнераў з Беларусі і замежных краін прадставяць калекцыі будучага лета на Belarus Fashion Week 3-6 лістапада, паведамілі БЕЛТА арганізатары Тыдня моды.

Прэзентацыі калекцый пройдуць на подыуме Нацыянальнага выставачнага цэнтра "Белэкспа" (Мінск, пр. Пераможцаў, 14). На працягу Тыдня моды ў Беларусі будуць паказаны калекцыі вядомых беларускіх дызайнераў, сярод якіх Alena Goretskaya, ton-in-ton, Candy Lady, NAVY, T.Efremova, Davidova, Evgeni Horkin, Youri Kot, Line A, Coo Culte, Limitedminsk by LG.

У праграме па падтрымцы маладых дызайнераў будуць прэзентаваны такія маркі, як ZIBRA, Ingrid Wondergeld, ROUSSIN by Sofia Rousinovich, Anna-Maria Eglit, The Black Sheep project.

Таксама на Belarus Fashion Week пройдуць паказы замежных дызайнераў, арганізаваныя пры супрацоўніцтве Беларускай палаты моды, калег і пасольстваў Польшчы, Італіі, Вялікабрытаніі, Германіі ў Беларусі.

Акрамя таго, Mark Formelle назаве новыя імёны таленавітай моладзі, якія вызначаць на конкурсе 3 лістапада.

На Belarus Fashion Week пройдуць паказы дзіцячай моды. Новыя тэндэнцыі ў гэтай галіне прэзентуюць лідары вытворчасці і дызайну дзіцячага адзення 5 і 6 лістапада. Кожны сезон аргкамітэт арганізуе праграму мерапрыемстваў, якія не толькі дораць дзецям радасць, але і аказваюць матэрыяльную падтрымку. У гэтым сезоне ўся сума ад прададзеных білетаў на мерапрыемства будзе пералічана Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам.

Паказы ўдзельнікаў будуць даступны дзякуючы анлайн-трансляцыі на афіцыйным сайце Тыдня моды ў Беларусі.

А на некалькі дзён раней адбыўся міжнародны форум "Мода - мая прафесія". Спікерамі выступілі вядомыя спецыялісты з Расіі, Польшчы, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі. На форуме абмяркоўваліся тэмы сертыфікацыі, дэкларавання тавараў і вытворчасці, абароны аўтарскага права, продажу ў інтэрнэце, PR і папулярызацыі брэндаў, магчымасцей міжнароднай адукацыі, адбыўся агляд калекцый вясна-лето - 2017, тэндэнцый сезона вясна-лета - 2018 і інш.

Міжнародны праект Тыдня моды ў Беларусі ўключае дэманстрацыі калекцый вядучых дызайнераў з Беларусі і замежжа, прэс-канферэнцыі, адукацыйны форум, прэзентацыі і інш. Тыдзень моды ў Беларусі на працягу шасці гадоў паспяхова збірае вытворцаў, закупшчыкаў і прадстаўнікоў fashion-індустрыі для прафесійных стасункаў, абмеркавання супрацоўніцтва, прэзентацыі дзейнасці і развіцця галіны ў краіне і за яе межамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс