Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Крс 2016

"Алімпійскі час": пачаўся адваротны адлік да Гульняў у Рыа

"Алімпійскі час": пачаўся адваротны адлік да Гульняў у Рыа27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску на пляцоўцы каля Палаца спорту за 100 дзён да старту летніх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра на абноўленай стэле "Алімпійскі час" пачаўся адваротны адлік, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На электронным табло вядзецца адваротны адлік часу, які застаецца да пачатку галоўных стартаў. "Падрыхтоўка да Гульняў вялася на працягу чатырох гадоў, і сёння да старту засталося ўсяго сто дзён. За гэты невялікі тэрмін неабходна ўзмацніць работу і трэнерам са спартсменамі, і ўрачам", - адзначыў першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Максім Рыжанкоў. Паводле яго слоў, да завяршэння адбору на Гульні беларуская каманда разлічвае на 40-45 спартсменаў, якія яшчэ атрымаюць права выступіць у Рыа-дэ-Жанэйра.

"Алімпійскі час": пачаўся адваротны адлік да Гульняў у РыаМіністр спорту і турызму Аляксандр Шамко ў ходзе ўрачыстай цырымоніі яшэ раз падкрэсліў тую ўвагу, якую дзяржава аказвае спартсменам у падрыхтоўцы да Алімпіяды. "Важная не толькі колькасць ліцэнзій, але і неабходна ў жніўні бягучага года паказаць той вынік, на які здольны беларускія атлеты", - адзначыў міністр.

На сённяшні дзень беларускімі спартсменамі заваявана 104 ліцэнзіі для ўдзелу ў Алімпіядзе-2016 у 19 відах спорту, у 73 відах праграмы. Розыгрыш пуцёвак на Гульні завершыцца ў ліпені."Алімпійскі час": пачаўся адваротны адлік да Гульняў у Рыа

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі