Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Ліп 2018

Аляксандра Сасновіч перамагла двухразовую чэмпіёнку Уімблдона Петру Квітаву і выйшла ў 2-і раўнд турніру

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (50-ы нумар рэйтынга WTA) выйшла ў другі раўнд Уімблдонскага турніру, атрымаўшы перамогу над чэшкай Петрай Квітавай (7), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адразу пасля заканчэння матчу з перамогай над адной з вядучых сусветных тэнісістак Аляксандру Сасновіч павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

У першым сэце беларуска выйграла з лікам 6:4, затым уступіла з такім жа рэзультатам. У вырашальнай партыі Аляксандра згуляла на адным дыханні, атрымаўшы перамогу над двухразовай чэмпіёнкай Уімблдона з сухім лікам 6:0. Наступнай саперніцай Сасновіч будзе амерыканка Тэйлар Таўнсэнд (74).

Першай з квартэта беларусак у 1/32 фіналу выйшла самая вопытная з іх Вікторыя Азаранка (87), перамогшая расіянку Кацярыну Аляксандраву (110) - 7:6 (7:4), 6:3. У другім крузе Вікторыя сустрэнецца з 8-й ракеткай свету Каралінай Плішкавай.

Следам за Азаранка сваю першую перамогу ў асноўнай сетцы Уімблдона атрымала Вера Лапко (82), якая перамагла амерыканку Крысціну Макхэйл (90) - 5:7, 7:5, 7:5. Наступнай саперніцай 19-гадовай беларускі будзе 29-гадовая нямецкая тэнісістка Юлія Гёргес (13).

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (32) завяршыла выступленне ў адзіночным разрадзе, уступіўшы ў першым раўндзе румынцы Міхаэле Бузарнеску (28) - 7:6 (7:3), 1:6, 4:6.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі