Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Jul 2015

Аляксандр Сідарэнка стаў кіраўніком Сусветнай асацыяцыі фестываляў

8 ліпеня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Прэзідэнтам Сусветнай асацыяцыі фестываляў (САФ) стаў дырэктар фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Аляксандр Сідарэнка. Аб гэтым стала вядома сёння ў Віцебску ў ходзе міжнароднай канферэнцыі "Фестывальны рух. Традыцыі і інавацыі" з удзелам арганізатараў фестываляў з розных краін, якія напярэдадні правялі ў фестывальнай сталіцы пасяджэнне Савета асацыяцый, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У пачатку канферэнцыі цяпер ужо віцэ-прэзідэнт асацыяцыі Мар'ян Катароскі (Македонія) адзначыў, што віцебскі форум мастацтваў ужо шмат гадоў з'яўляецца той сілай, якая аб'ядноўвае народы розных краін. "Славянскі базар" у гэтым годзе стаў членам Сусветнай асацыяцыі фестываляў і я хачу ўручыць кіраўніку сертыфікат членства ў арганізацыі, а таксама паведаміць, што пасада прэзідэнта перайшла новаму кіраўніку - Аляксандру Сідарэнку", - сказаў Мар'ян Катароскі.

Аляксандр Сідарэнка стаў кіраўніком Сусветнай асацыяцыі фестываляўАляксандр Сідарэнка ў сваю чаргу падзякаваў папярэдніку за ініцыятыўнасць і плённую працу на карысць фестывальнага руху. Звяртаючыся да прысутных, ён падкрэсліў, што "нас аб'ядноўвае не толькі асацыяцыя, а значна больш - агульныя тэмы, інтарэсы, агульныя перспектывы развіцця, нам ёсць што абмяркоўваць, ёсць да чаго імкнуцца".

Міжнародная канферэнцыя арганізатараў фестываляў "Фестывальны рух. Традыцыі і інавацыі" праходзіць у Віцебску ўпершыню ў рамках XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі Беларусі, Бельгіі, Балгарыі, Ізраіля, Казахстана, Латвіі, Македоніі і інш.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі