14 лістапада, Валета /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнік Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2016" Аляксандр Мінёнак выступіць у першай палавіне фінальнага шоу. Аб гэтым стала вядома 14 лістапада ў час жараб'ёўкі на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця форуму, якая прайшла ў сталіцы Мальты горадзе Валета ў Manoel Theatre, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У час урачыстай цырымоніі адкрыцця конкурсу дэлегацыі з 17 краін - удзельніц конкурсу прайшлі па чырвонай дывановай дарожцы, на якой іх сустракала вядомая мальтыйская актрыса, спявачка і танцоўшчыца Тарын Мамо Цэфай. Прадстаўнік Беларусі Аляксандр Мінёнак, а таксама дзеці з віцебскага шоу-балета "Сенсацыя" (Кірыл Мяхоўскі,
Уладзіслаў Башметаў, Валерыя Ільчанка і Карына Васілеўская) выйшлі на чырвоную дарожку разам з кіраўніком дэлегацыі Вольгай Саламахай. У міні-інтэрв'ю Саша прызнаўся вядучай, што музыка - гэта яго жыццё, а таксама ён захапляецца рознымі відамі спорту. Пасля таго як кожны з канкурсантаў прайшоў па дарожцы, цырымонія перамясцілася ў залу тэатра, дзе адбылася жараб'ёўка. Дзеці цягнулі шары з нумарамі лож, у якіх пераапранутыя вяшчальнікі аб'яўлялі, у першай ці ў другой палавіне выканаўцу давядзецца выйсці на сцэну фінальнага шоу. Саша выцягнуў шчаслівы нумар 13 і трапіў у першую палавіну. Парадак выступленняў у кожнай групе вызначаць арганізатары.
У гэтым годзе арганізатары (мальтыйская грамадская тэлекампанія
Вынікі галасавання ад Беларусі аб'явіць прадстаўнік краіны на дзіцячым "Еўрабачанні-2015" Руслан Асланаў, які цяпер таксама знаходзіцца на Мальце. Каменціраваць конкурс будзе вядучая Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Юлія Пярцова. Падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.