Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Oct 2016

Аляксандр Мінёнак адправіцца на дзіцячае "Еўрабачанне" 13 лістапада

Аляксандр Мінёнак адправіцца на дзіцячае "Еўрабачанне" 13 лістапада26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнік Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2016" Аляксандр Мінёнак адправіцца на Мальту 13 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

У складзе афіцыйнай беларускай дэлегацыі - творчая група юнага артыста, прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, педагог па вакале, стыліст, урач-фаніятр, харэограф.

У г.Валета беларуская каманда вязе з сабой промапрадукцыю, у тым ліку дызайнерскі інфармацыйны буклет, у камплект якога ўваходзіць дыск з конкурснай кампазіцыяй "Музыка маіх перамог", рэміксамі на яе, джазавым каверам на англійскай мове і караоке-версіяй, а таксама фірменныя паштоўкі і плакаты.

Першую індывідуальную рэпетыцыю на сцэне The Mediterranean Conference Centre (Міжземнаморскага канферэнц-цэнтра) Саша правядзе 16 лістапада. Праграма еўратыдня выканаўцы ўключае ўдзел у цырымоніі адкрыцця, інтэрв'ю для СМІ, здымкі візіткі, запіс агульнай песні разам з іншымі ўдзельнікамі дзіцячага "Еўрабачання", цікавыя і пазнавальныя экскурсіі. А 20 лістапада беларускі ўдзельнік разам з іншымі юнымі артыстамі пройдзе па "чырвонай дарожцы" перад фіналам.

Прамую трансляцыю дзіцячага "Еўрабачання-2016" будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24".

Белтэлерадыёкампанія, якая на правах адзінага ў краіне члена Еўрапейскага вяшчальнага саюза ажыццяўляе падрыхтоўку ўдзельніка да міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016", ужо адправіла ў ЕВС неабходныя дакументы, а таксама музычны матэрыял і відэа для рэжысёраў фінальнага шоу.

Фінал міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" пройдзе 20 лістапада ў горадзе Валета (Мальта). У вялікім свяце музыкі, весялосці і дружбы прымуць удзел прадстаўнікі 17 краін - удзельніц ЕВС: Аўстраліі, Албаніі, Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Грузіі, Ізраіля, Ірландыі, Італіі, Кіпра, Македоніі, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Сербіі, Украіны і гаспадыні цяперашняга конкурсу - Мальты. Беларусь на конкурсе прадставіць 13-гадовы Саша Мінёнак з песняй "Музыка маіх перамог".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі