Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Май 2016

Аляксандр Буйкевіч заняў шостае месца на этапе Кубка свету па фехтаванні

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Аляксандр Буйкевіч заняў шостае месца на этапе Кубка свету па фехтаванні на шаблях, які завяршыўся ў Мадрыдзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У асноўнай сетцы турніру лідар мужчынскай зборнай Беларусі быў мацнейшым за свайго больш маладога партнёра па камандзе Сяргея Шачаніна - 15:12, потым выйграў у італьянца Джавані Рэпеці (15:13) і ў француза Нікаля Русэ (15:12). У барацьбе за выхад у паўфінал турніру Аляксандр Буйкевіч уступіў атлету з Рэспублікі Карэя Кім Юн Хвану - 13:15. У падагульняючым пратаколе брастаўчанін размясціўся на шостым месцы. Выйграў турнір шаблістаў у Мадрыдзе Вінсент Анстэт, які перамог у фінальным паядынку Сандра Базадзэ з Грузіі - 15:9.

У камандных спаборніцтвах у Мадрыдзе зборная Беларусі заняла 15-е месца.

Найбольш паспяхова ў гэтым сезоне ў Кубку свету ў Аляксандра Буйкевіча склаўся лютаўскі турнір у Варшаве, дзе ён заняў трэцяе месца. Па выніках выступленняў на міжнароднай арэне Буйкевіч атрымаў ліцэнзію на ўдзел у Алімпійскіх гульнях. У рэйтынгу міжнароднай федэрацыі фехтавання сярод шаблістаў беларус з 97-ю ачкамі займае 16-е месца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі