Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Feb 2018

Ала Цупер пранесла сцяг Беларусі на адкрыцці Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алімпійская чэмпіёнка Сочы-2014 фрыстайлістка Ала Цупер пранесла сцяг Беларусі на цырымоніі адкрыцця XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуская дэлегацыя прайшла па дарожках алімпійскай арэны 29-й, а ўсяго на арэнах Пхёнчхана выступяць спартсмены з 92 краін планеты. У складзе зборнай Беларусі акрамя Алы Цупер яшчэ два алімпійскія чэмпіёны - фрыстайліст Антон Кушнір і біятланістка Дар'я Домрачава, якая тройчы ўзнімалася на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару на сочынскіх Гульнях. Там жа ўладальнікам бронзы стала яшчэ адна страляючая лыжніца Надзея Скардзіна. Самым вопытным сярод усіх беларускіх спартсменаў з'яўляецца лыжнік Сяргей Далідовіч, для якога цяперашняя Алімпіяда сёмая ў кар'еры.

Акрамя гэтых атлетаў за ўзнагароды Пхёнчхана-2018 паспрачаюцца яшчэ 27 беларускіх атлетаў: біятланісты Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей, Антон Смольскі, Раман Ялётнаў, Уладзімір Чапелін, Дзінара Алімбекава, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, фрыстайлісты Станіслаў Гладчанка, Максім Гусцік, Ганна Гуськова, Аляксандра Раманоўская, лыжнікі Юрый Астапенка, Аляксандр Воранаў, Міхаіл Сямёнаў, Валянціна Камінская, Настасся Кірылава, Паліна Сераносава, Юлія Ціханава, канькабежцы Ігнат Галавацюк, Віталь Міхайлаў, Марына Зуева, Таццяна Міхайлава, Ксенія Садоўская, гарналыжнікі Юрый Данілачкін, Марыя Шканава і адзіны прадстаўнік шорт-трэка Максім Сяргееў.

Галоўныя медальныя надзеі беларускія балельшчыкі звязваюць з біятланісткамі і фрыстайлістамі. Беларусь сёмы раз прыме ўдзел у зімовых Алімпійскіх гульнях самастойнай камандай. У медальнай скарбонцы беларускай зборнай 15 узнагарод - 6 залатых, 4 сярэбраныя і 5 бронзавых.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі