У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Стд 2016

Ала Пугачова і Майкл Болтан: у Віцебску прыадкрылі таямніцу зорнай афішы XXV "Славянскага базару"

13 студзеня, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Алу Пугачову, Максіма Галкіна, Аляксандра Разенбаума і Майкла Болтана чакаюць на юбілейным "Славянскім базары" ў Віцебску. Першыя падрабязнасці канцэртнай афішы маючага адбыцца XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў паведаміў сёння журналістам дырэктар форуму, кіраўнік Сусветнай асацыяцыі фестываляў (САФ) Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прапрацаваны ўжо шэраг пазіцый па артыстах. Не буду адкрываць усе сакрэты, але скажу, што папярэднія перагаворы праведзены з Алай Пугачовай, Максімам Галкіным, Томасам Андэрсам, Майклам Болтанам і інш. Спадзяюся, што атрымаецца правесці сольны канцэрт Валерыя Лявонцьева, вядуцца перагаворы з "Хорам Турэцкага". Адназначна будзе праект "Шансон ТБ". Магчыма, адбудзецца канцэрт Аляксандра Разенбаума з удзелам многіх вядомых артыстаў, якія таксама будуць выконваць яго песні. Нехта будзе з сольнымі канцэртамі, нехта ў зборных праграмах, адназначна будуць госці з розных краін свету, вялікая колькасць нашых лаўрэатаў, у тым ліку Таісія Павалій і многія іншыя",- сказаў Аляксандр Сідарэнка.

Ён падкрэсліў, што ў сувязі з юбілеем форуму мастацтваў запрашэнні прыехаць у Віцебск гэтым летам атрымалі даўнія і верныя сябры фестывалю, лаўрэаты вакальных конкурсаў розных гадоў, але разам з гэтым фестываль будзе здзіўляць і адкрываць гледачам новыя імёны.

Што датычыцца тэмы продажу білетаў, кіраўнік форуму адзначыў, што ў гэтым годзё ён пачнецца як ніколі рана і будзе праводзіцца ў некалькі этапаў, а першыя білеты паступяць у продаж ужо ў лютым. "Білеты на праекты, у якіх яшчэ сумняваемся, будзем прытрымліваць на апошні этап. Дзесьці ідзе работа па заключэнні дагавораў, і білеты з'явяцца ў сакавіку. Тыя праекты, якія ў нас традыцыйна паспяховыя і не маюць патрэбы ў аб'яўленні поўнай праграмы або нейкіх імён, будзем прадаваць ужо ў лютым. Напрыклад, канцэрт адкрыцця і канцэрт закрыцця, а таксама праекты "Еўропа плюс ТБ", "Шансон ТБ" можна прадаваць адразу ж. Што датычыцца сольных канцэртаў, то як толькі будзе дасягнута дамоўленасць з артыстамі, у продаж будуць паступаць білеты. Гэта зручна і для гледачоў, якія змогуць карэкціраваць свае планы на лета з улікам наведвання канцэрта любімага артыста ў фестывальным Віцебску", - растлумачыў Аляксандр Сідарэнка.

Ён папярэдзіў фестывальную публіку аб тым, што адкладваць куплю білетаў на папулярныя праекты не трэба. "Калі не набыць білеты на канцэрт "Еўропа плюс ТБ" у лютым або сакавіку, то вялікая верагоднасць не знайсці іх наогул. Як паказала практыка мінулага года, яны разышліся за 2-3 тыдні", - канстатаваў кіраўнік форуму. Ён падкрэсліў, што білеты можна будзе купіць у любой кропцы свету праз інтэрнэт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс