23 верасня 2010 года Савет па правах чалавека ААН аднагалосна зацвердзіў на сваёй 15-й сесіі даклад па выніках універсальнага перыядычнага агляду Беларусі.
Дзяржавы, якія выступілі пры прыняцці даклада, падкрэслілі наяўнасць у Беларусі палітычнай стабільнасці, эфектыўна дзеючай эканомікі, прагрэсу ў сацыяльна-эканамічным развіцці. Былі дадзены высокія ацэнкі дзеянням урада Беларусі па датэрміноваму дасягненню Мэт развіцця тысячагоддзя. Таксама было адзначана, што Беларусь у сваім рэгіёне дасягнула значных поспехаў у скарачэнні беднасці, забеспячэнні ўсеагульнай адукацыі, занятасці насельніцтва, доступу да медыцынскага абслугоўвання. Гэтыя дасягненні далі магчымасць Беларусі ўвайсці ў лік лідараў па такому паказчыку як індэкс чалавечага развіцця ААН.
Большасць краін высока ахарактарызавалі намаганні Беларусі па процідзеянню гандлю людзьмі. Асабліва была падкрэслена лідзіруючая роля нашай краіны ў распрацоўцы і паспяховай рэалізацыі ініцыятывы Глабальнага плана па барацьбе з гандлем людзьмі, прынятага Генеральнай Асамблеяй ААН у ліпені 2010 года.
Міжнародныя няўрадавыя арганізацыі, якія прынялі ўдзел у дыскусіі, разам з крытычнымі заўвагамі адзначылі поспехі Беларусі па забеспячэнню палітычнай стабільнасці і эканамічнага развіцця.
У ходзе выступлення на сесіі Савета кіраўнік беларускай дэлегацыі, Пастаянны прадстаўнік пры міжнародных арганізацыях у Жэневе Міхаіл Хвастоў даў агульную ацэнку вынікам агляду па нашай краіне, ахарактарызаваўшы іх як станоўчыя. Механізм універсальнага перыядычнага агляду з'яўляецца сёння эфектыўным інструментам ацэнкі дзейнасці дзяржаў у галіне правоў чалавека, які заслугоўвае даверу. М.Хвастоў праінфармаваў Савет аб мерах, што прымаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь у мэтах заахвочвання і абароны ўсіх катэгорый правоў чалавека.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|