22-23 лістапада 2009 года Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Мартынаў па запрашэнню ўкраінскага калегі прыняў удзел у трохбаковай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі, Украіны і Літвы. Першая такая сустрэча адбылася ў лютым 2009 года ў Вільнюсе.
У ходзе сустрэчы прыярытэтная ўвага была ўдзелена пытанням узаемадзеяння трох краін у рамках ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства".
Бакі дамовіліся аб выкарыстанні транзітных магчымасцей Беларусі для паставак украінскай электраэнергіі ў Літву. Міністры абмеркавалі сумесныя дзеянні па далейшаму спрашчэнню візавага рэжыму, пытанні ўзаемадзеяння ў рамках праекта поезда камбінаваных перавозак "Вікінг", развіцця транспартнай інфраструктуры, уключаючы будаўніцтва аўтамагістралі Мінск - Кіеў. Дамовіліся зрабіць сумесную заяву па "адзінай энергетычнай прасторы" на сустрэчы міністраў замежных спраў краін - удзельніц "Усходняга партнёрства", запланаванай на 8 снежня 2009 года.
Абмеркаваны таксама комплекс пытанняў двухбаковых адносін. Увага была ўдзелена пытанню будучага ўдзелу ўкраінскіх кампаній і спецыялістаў у будаўніцтве новых атамных электрастанцый у Літве і Беларусі.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|