26 верасня ў рамках удзелу ў рабоце 66-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН кіраўнік беларускай дэлегацыі Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Мартынаў правёў шэраг мерапрыемстваў.
Пад старшынствам Беларусі прайшла нефармальная сустрэча міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ. Прадстаўнікі дэлегацый абмеркавалі ўзаемадзеянне бакоў у рамках Арганізацыі, а таксама шэраг пытанняў у мэтах узгаднення пазіцый дзяржаў - членаў АДКБ па пытаннях парадку дня 66-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Удзельнікі сустрэчы адобрылі тэкст ініцыіраванай беларускім бокам Заявы дзяржаў - членаў АДКБ па тэматыцы міжнароднай бяспекі і раззбраення на Першым камітэце 66-й сесіі ГА ААН.
С.Мартынаў у якасці каардынатара правёў другую штогадовую сустрэчу Групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі. Група сяброў была створана па ініцыятыве Беларусі ў 2010 годзе. Цяпер у Групе, якая складаецца з 21 дзяржавы, прадстаўлены ўсе рэгіёны свету.
У ходзе сустрэчы адбыўся абмен меркаваннямі аб далейшых дзеяннях Групы сяброў, накіраваных на выкананне прынятага Генеральнай Асамблеяй ААН у 2010 годзе па ініцыятыве Беларусі Глабальнага плана дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі. Удзельнікі сустрэчы прынялі дэкларацыю, якая будзе распаўсюджана ў якасці афіцыйнага дакумента ГА ААН.
Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства правёў таксама двухбаковыя сустрэчы са старшынёй 66-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН Насірам Абдулазізам аль-Насерам, Генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам, кіраўнікамі нацыянальных дэлегацый - міністрамі замежных спраў Бутана, Лаоса, М'янмы, Нікарагуа, Пакістана, Украіны, а таксама прадстаўніком кіраўніцтва МЗС Паўднёвага Судана.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|