11 верасня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. У Магілёве 9 лістапада пройдзе
VI Міжнародны інвестыцыйны форум. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Немянкоў.Чакаецца, што ў рабоце інвестыцыйнага форуму прымуць удзел прадстаўнікі банкаў, замежных і айчынных бізнес-арганізацый, рэгіянальных і рэспубліканскіх органаў кіравання, гандлёва-прамысловых палат замежных дзяржаў. Усяго плануецца ўдзел амаль 330 чалавек больш як з 10 краін Еўропы і Азіі.
У фармаце мерапрыемства разгорне работу выстаўка-прэзентацыя прадукцыі прадпрыемстваў Магілёва і вобласці, дзе будуць прадстаўлены добра развітыя і перспектыўныя напрамкі, у якіх Магілёўшчына мае канкрэтныя перавагі: прамысловы сектар, харчовая галіна і сельскагаспадарчая вытворчасць, вытворчасць будматэрыялаў, альтэрнатыўная энергетыка і іншыя.
Перспектыўныя інвестыцыйныя праекты ва ўмовах спецыяльнага льготнага прававога рэжыму стануць галоўнай тэмай секцыі "Свабодная эканамічная зона "Магілёў" - 10 гадоў паспяховай работы". У рабоце секцыі і выстаўкі прымуць удзел прадпрыемствы-рэзідэнты СЭЗ "Магілёў". Яны шырока прадставяць сваю прадукцыю і падзеляцца станоўчым вопытам вядзення бізнесу ў рамках свабоднай эканамічнай зоны.
Удзельнікам форуму будзе прадастаўлена магчымасць правядзення перагавораў з прадстаўнікамі дзелавых колаў рэгіёну і замежных арганізацый, а таксама заключэнне дагавораў і кантрактаў у рэжыме рэальнага часу.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|