Галоўная культурная падзея года – Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" – падышла да заканчэння. Увечары 16 ліпеня ў Летнім амфітэатры адбылася цырымонія ўрачыстага закрыцця форуму.
Фінальны канцэрт фестывалю па традыцыі сабраў аншлаг і цэлы россып зорных імёнаў. Гледачы горача віталі Раберціна Ларэці, Аляксандра Буйнова, Аляксандра Малініна, Тамару Гвердцытэлі, Аляксандра Марозава, Дзіяну Гурцкую, Віку Цыганову, "Песняроў", Аляксандра Саладуху, Аляксея Хлястова, Іну Афанасьеву. Нараўне з нецмянеючымі шлягерамі мінулых гадоў прагучалі ў гэту ноч і папулярныя хіты ад артыстаў новага пакалення – Макса Барскіх, Марка Цішмана, THE PARAKIT, Арцёма Піваварава, Tayanna, Вольгі Паляковай, групы "Дразды", Марыны Дзявятавай. Завяршальным акордам канцэртнай праграмы стала феерычнае выступленне Кубанскага казацкага хору, артысты якога высякалі іскры ў прамым (шаблямі ў танцы) і пераносным (у гледачоў ад захапіўшых эмоцый) сэнсах.
І хоць афіцыйная частка фестывалю падышла да заканчэння, сцэна Летняга амфітэатра прадоўжыць прымаць гасцей: калейдаскоп канцэртаў "Славянскага базару" дапоўняць выступленні Алены Ваенгі і групы "Мумій Троль".
Урачыстае закрыццё XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" – у фотарэпартажы!