Жалобная цырымонія, прысвечаная 30-годдзю катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, прайшла 26 красавіка ў Мінску ў праваслаўным храме-помніку ў гонар іконы Божай Маці "Спатоленне загінулых". Па традыцыі ў ёй прынялі ўдзел супрацоўнікі падраздзяленняў органаў унутраных спраў, ветэраны-ліквідатары і прадстаўнікі грамадскасці. У знак усенароднай памяці аб ахвярах чарнобыльскай катастрофы Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі правёў памінальную службу.