На выстаўцы адбылося ўручэнне ўзнагарод пераможцам 55-га Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі". Вышэйшая ўзнагарода конкурсу ў намінацыі "Трыумф" прысуджана кнізе "Уладзімір Мулявін. "Сэрцам і думамі..." (выдавецтва "Мастацкая літаратура"), выдадзенай да 75-годдзя з дня нараджэння вялікага музыканта.