Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | X Міжнародны фестываль Юрыя Башмета ў Мінску

X Міжнародны фестываль Юрыя Башмета ў Мінску

X Міжнародны фестываль Юрыя Башмета ў Мінску
29 Врс 2015

Заснаваны ў беларускім Мінску дзесяць гадоў таму Міжнародны фестываль Юрыя Башмета заваяваў славу аднаго з самых цікавых і прэстыжных форумаў класічнай музыкі ў Еўропе. Кожны год яго ідэйныя натхняльнікі – народны артыст СССР маэстра Юрый Башмет і вядомы беларускі піяніст, выпускнік лонданскай Каралеўскай акадэміі музыкі Расціслаў Крымер – атрымліваюць усё больш прапаноў ад лепшых аркестраў, музыкантаў-віртуозаў і оперных спевакоў з усяго свету.

У афішы юбілейнага, дзясятага па ліку, фестывалю – толькі зорныя імёны: выдатныя музыканты сучаснасці Віктар Траццякоў і Юльян Рахлін, адзін з лепшых інтэрпрэтатараў Моцарта легендарны піяніст Паўль Бадура-Шкода, сусветна вядомы ансамбль рускіх народных інструментаў "Церам-квартэт", Уральскі філарманічны аркестр пад кіраўніцтвам народнага артыста Расіі Дзмітрыя Ліса… Сярод мноства фестывальных сюрпрызаў – творчыя вечары, сустрэчы, майстар-класы і, вядома, выдатныя канцэрты.

На адкрыцці фестывалю маэстра Башмет прадставіў новую аўтарскую інтэрпрэтацыю знакамітай оперы Чайкоўскага "Яўген Анегін", якая прагучала ў суправаджэнні Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра "Новая Расія". Галоўныя ролі выканалі салісты Вялікага і Марыінскага тэатраў, тэатра Зальцбурга, а праваднікамі ў свет паэзіі Пушкіна сталі народны артыст Расіі Канстанцін Хабенскі і актрыса Маскоўскага мастацкага тэатра імя Чэхава Вольга Літвінава.

Лепшыя моманты юбілейнага фестывалю – у фотагалерэі.

Фота: Аксана Манчук

X Міжнародны фестываль Юрыя Башмета ў Мінску
X Міжнародны фестываль Юрыя Башмета ў Мінску
X Міжнародны фестываль Юрыя Башмета ў Мінску
X Міжнародны фестываль Юрыя Башмета ў Мінску
X Міжнародны фестываль Юрыя Башмета ў Мінску
1 2 3 4      Наступная