Вечар памяці, прымеркаваны да 80-годдзя Віктара Турава, сабраў гасцей у мінскім кінатэатры "Цэнтральны". Ва ўтульнай атмасферы родныя, сябры і калегі падзяліліся ўспамінамі аб знакамітым рэжысёры. На экране мяняліся рэдкія архіўныя фотакадры з жыцця майстра: на здымачнай пляцоўцы, з вучнямі, у гутарках з калегамі або ў роздумах аб сваім… І перад вачамі гасцей – цытата Віктара Турава: "Галоўнае – заставацца самім сабой".
На здымку: народны артыст Беларусі Аляксандр Яфрэмаў і міністр культуры Барыс Святлоў