VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | 75-годдзе Вялікай Перамогі: ваенны парад у Мінску ў памяць аб гераічнай гісторыі народаў-пераможцаў

Ваенны парад у гонар 75-й гадавіны Вялікай Перамогі

Ваенны парад у гонар 75-й гадавіны Вялікай Перамогі
9 Май 2020

Трагедыя беларускага народа, які вынес на плячах тытанічны груз страт і разбурэнняў самай жорсткай вайны ХХ cтагоддзя несувымерная ні з якімі цяжкасцямі сённяшняга дня. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ваенным парадзе ў гонар 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

"Гэта свята для нас свяшчэннае. Трагедыя беларускага народа, які вынес на плячах тытанічны груз страт і разбурэнняў самай жорсткай вайны ХХ стагоддзя, несувымерная ні з якімі цяжкасцямі сённяшняга дня. Нават думка здрадзіць традыцыям, якія вось ужо 75 гадоў праслаўляюць гісторыю вялікага подзвігу пераможцаў, для нас недапушчальная", – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заўважыў, што ў гэтым годзе ваенны парад у Мінску стаў адзіным на постсавецкай прасторы, але ён прайшоў у гонар усіх савецкіх воінаў, якія вызвалілі свет ад нацызму. "Сёння мы ўшаноўваем подзвіг нашых бацькоў і дзядоў. Іх шлях да перамогі быў абмыты слязамі маці, жонак і дзяцей, паліты крывёй загінулых у баях таварышаў і мірных жыхароў, авеяны попелам спаленых ворагам вёсак, –заявіў кіраўнік дзяржавы. –Мы схіляемся перад подзвігам рускіх і беларусаў, украінцаў і яўрэяў, татар і казахаў, таджыкаў і ўзбекаў, кыргызаў і туркменаў, грузін, армян, азербайджанцаў і малдаван, латышоў, літоўцаў, эстонцаў – усіх жыхароў Савецкага Саюза, байцоў руху Супраціўлення Еўропы, нашых саюзнікаў –ЗША, Англіі і Кітая. Іх мужнасць, адвага і гатоўнасць памерці за Радзіму сталі страшнай зброяй адплаты для гітлераўскіх катаў і іх сатэлітаў".

Ваенны парад у гонар 75-й гадавіны Вялікай Перамогі
Ваенны парад у гонар 75-й гадавіны Вялікай Перамогі
Ваенны парад у гонар 75-й гадавіны Вялікай Перамогі
Ваенны парад у гонар 75-й гадавіны Вялікай Перамогі
Ваенны парад у гонар 75-й гадавіны Вялікай Перамогі
1 2 3 4      Наступная