Першую мадэль для 3D-друку падрыхтавала рэнтгенолаг Ганна Модэль. Гэта сапраўды тонкі і вельмі адказны працэс: пасля правядзення камп'ютарнай тамаграфіі з кантрасным узмацненнем неабходна прарысаваць самыя дробныя дэталі будучага прататыпа сэрца. Першапачаткова ён доўжыўся каля тыдня.
Удасканаліць этап і пры гэтым значна скараціць час дапамаглі маладыя вучоныя-студэнты Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта – кіраўнік навуковага студэнцкага аб'яднання Арцём Нявыглас і Станіслаў Ляпешка. Цяпер працэс пераводу выявы ў 3D-мадэль, якая будзе прыдатна для друку, займае фактычна да 5 гадзін.