Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Беларусь памятае: насустрач 75-годдзю Вялікай Перамогі

У Гродне праўнуку франтавіка перадалі страчаны баявы медаль

У Гродне праўнуку франтавіка перадалі страчаны баявы медаль
5 Май 2020

У Гродне праўнуку франтавіка перадалі страчаны раней медаль "За адвагу". Урачыстая цырымонія прайшла 5 мая ў музеі ваеннага камісарыята Гродзенскай вобласці. Медаль выпадкова знайшлі ў Дзятлаўскім раёне. Ён быў не ў лепшым стане, аднак захаваўся нумар узнагароды. Дзякуючы яму ўстанавілі ўладальніка: ім аказаўся ўраджэнец Гродзенскай вобласці Мікалай Фаміч Манкевіч.

Ветэран вайны Мікалай Манкевіч памёр у пачатку 1990-х гадоў. Карпатлівая работа з архівамі, дакументамі дапамагла знайсці яго сваякоў. Яны па-ранейшаму жывуць на радзіме ветэрана ў Шчучынскім раёне. Узнагароду ўручылі праўнуку франтавіка Паўлу Івуцю.

На здымку: ваенны камісар Гродзенскай вобласці Вячаслаў Раманенка ўручае медаль праўнуку франтавіка Паўлу Івуцю

On Air марафон "Беларусь памятае. Кветкі Вялікай Перамогі" стартаваў у Мінску
On Air марафон "Беларусь памятае. Кветкі Вялікай Перамогі" стартаваў у Мінску
Урачыстае мерапрыемства "Дзень памяці" ў мемарыяльным комплексе "Хатынь"
У Гродне праўнуку франтавіка перадалі страчаны баявы медаль
Больш за 700 дэсантнікаў прынялі ўдзел у флэш-мобе да 75-годдзя Перамогі
Папярэдняя       [1..6]    6 7 8      Наступная