На адкрыты чэмпіянат па балотным футболе сабраліся 35 каманд з Гродзенскай вобласці, а таксама футбалісты-аматары з Польшчы і Літвы. Дарэчы, у заходнім рэгіёне Беларусі гэты арыгінальны від спорту набыў вялікую папулярнасць: у кожным раёне ўжо з'явіліся спецыяльныя балотныя палі для трэніровак і сфарміраваліся мясцовыя зборныя.