Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Аўстрыю

Цырымонія ўскладання вянка да помніка савецкім воінам-вызваліцелям ў Вене

Цырымонія ўскладання вянка да помніка савецкім воінам-вызваліцелям ў Вене
11 Ліс 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 лістапада прыбыў з афіцыйным візітам у Аўстрыю.З аэрапорта кіраўнік дзяржавы накіраваўся ў Вену, дзе ўсклаў вянок да помніка савецкім воінам-вызваліцелям. На цырымоніі таксама прысутнічалі члены афіцыйнай дэлегацыі Беларусі, прадстаўнікі грамадскасці, а таксама паслы краін СНД у Аўстрыі. Кожнага з дыпламатаў кіраўнік дзяржавы вітаў асабіста.

На цырымоніі ў ліку дыпламатаў прысутнічаў пастаянны прадстаўнік Расіі пры АБСЕ Аляксандр Лукашэвіч. У размове з журналістамі ён адзначыў сімвалічнасць таго факта, што свой візіт у Вену Прэзідэнт Беларусі пачаў менавіта з гэтага мерапрыемства. "Гэта паказвае стаўленне і да гэтаг апомніка, і да гэтых ахвяр, - сказаў ён. - Вялікі дзякуй беларускім калегам і лідару Беларусі, што свой візіт ён пачынае менавіта з такой цырымоніі. Гэта дарога варта".

"Лічу, што гэта вельмі правільны жэст. Любы візіт нашых кіраўнікоў пачынаецца з ускладання вянка. Асабліва гэта памятна для Расіі, Беларусі, якія паклалі за вызваленне той жа Вены вельмі шмат чалавечых жыццяў. Магу сказаць, што мой бацька вызваляў Вену. Кожнае мерапрыемства, звязанае з гадавінай Вялікай Айчыннай вайны, тут праходзіць пры самым актыўным удзеле паслоў СНД", - расказаў дыпламат.

Помнік савецкім воінам, якія загінулі пры вызваленні Аўстрыі ад фашызму, быў устаноўлены ў цэнтры Вены летам 1945 года.

Цырымонія ўскладання вянка да помніка савецкім воінам-вызваліцелям ў Вене
Цырымонія ўскладання вянка да помніка савецкім воінам-вызваліцелям ў Вене
Афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Аўстрыю
Цырымонія ўскладання вянка да помніка савецкім воінам-вызваліцелям ў Вене
Цырымонія ўскладання вянка да помніка савецкім воінам-вызваліцелям ў Вене
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная