Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Міжнародны форум "ТІБО"-2018: "ІТ-краіна Беларусь", 5G-сувязь, аналаг Google Maps, тэхналогіі "Разумнага дома" і многае іншае на пляцоўцы "Мінск-Арэны"

Міжнародны форум "ТІБО"-2018: "ІТ-краіна Беларусь", 5G-сувязь, аналаг Google Maps, тэхналогіі "Разумнага дома" і многае іншае на пляцоўцы "Мінск-Арэны"

Міжнародны форум
14 Май 2018

Мабільная сувязь пятага пакалення, тэхналогіі "Разумнага дома", галаграфічны дысплэй і яшчэ больш за 90 навукова-тэхнічных і інавацыйных распрацовак прадставілі ўдзельнікі адной з буйнейшых выставак у сферы тэлекамунікацыі і праграмнага забеспячэння СНД і Балтыі. Усяго больш за 100 кампаній з 15 краін свету аб'яднаў 25-ы міжнародны спецыялізаваны форум "ТІБО", які 14–16 мая ўпершыню разгарнуўся на пляцоўцы "Мінск-Арэны".

Галоўная тэма міжнароднага форуму – стратэгія комплекснай лічбавай трансфармацыі грамадства, якая набыла асаблівую актуальнасць пасля падпісання дэкрэта №8 "Аб лічбавай эканоміцы". Менавіта таму цэнтральная экспазіцыя – "IT-краіна Беларусь"– прысвечана інавацыйным распрацоўкам і іх укараненню ў такіх сферах, як адукацыя, ахова здароўя, грамадская бяспека, сельская гаспадарка, транспарт...

Тут прадстаўлена прадукцыя кампаній-рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій і ноу-хау беларускіх распрацоўшчыкаў, якія зарэкамендавалі сябе на сусветным IT-рынку: інтэрактыўныя сэнсарныя LED-панэлі Newline, камп'ютарная гульня World of Tanks, устройства Hypervsn для паказу 3D-малюнкаў, адзенне віртуальнай рэальнасці Teslasuit, воблачная платформа KIPOD Safe City для маніторынгу грамадскай бяспекі, медыцынскі імплантат нейрастымуляцыі электрычным токам Narcine...

Сярод найбольш запатрабаваных у наведвальнікаў навінак – шматузроўневая сістэма дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і аналаг Google Maps, звышмалы арбітальны нанаспадарожнік на базе CubeSat, кішэнны робат PocketBot для ўстаноўкі на сельгастэхніку. Сярод іх ёсць і больш прыкладныя, прызначаныя для штодзённага жыцця: смарт-картка (электронны студэнцкі білет), сэрвіс па прыёме плацяжоў праз QR-код, мабільная сувязь стандарту 5G, аўтаматычная сістэма распазнавання гукаў лёгкіх Lung Passport...

Чакаецца, што на форуме ўзнагародзяць пераможцаў конкурсу стартап-праектаў Belarus ICT Start-up Award, які праводзіцца ўжо другі раз, даючы магчымасць маладым вучоным прадставіць свой праект, а галоўнае, атрымаць экспертную ацэнку і падтрымку ад бізнесу на далейшую распрацоўку і ўкараненне. Акрамя таго, лепшыя работы прадставяць фіналісты і пераможцы праекта "100 ідэй для Беларусі" і ўдзельнікі паўфіналу конкурсу інавацыйных праектаў "Еўразійскія лічбавыя платформы".

Міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў
Дырэктар ЗАТ "Тэхніка і камунікацыі" Рыгор Бондараў
Мінсувязі да форуму "ТІБО" выпусціла паштовую марку
Мінсувязі да форуму "ТІБО" выпусціла паштовую марку
Міжнародны форум "ТІБО"-2018 адкрыўся ў Мінску
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..9]      Наступная