Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Распрацоўка World of Tanks 1.0": у мінскім офісе стваральнікаў сусветна вядомай гульні

"Распрацоўка World of Tanks 1.0": у мінскім офісе стваральнікаў сусветна вядомай гульні

23 Лют 2018

Ваенна-гістарычная анлайн-гульня World of Tanks з'яўляецца адным з самых вядомых брэндаў беларускай IT-індустрыі. Распрацаваная ў 2010-м, яна імкліва заваявала сусветны рынак і ўжо не аднойчы была занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса па адначасовым знаходжанні ігракоў на МОG-серверы. І гэта не адзіны поспех мінскага цэнтра распрацоўкі Wargaming – "Гейм Стрым" – рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій.

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны – 21 лютага – супрацоўнікі кампаніі арганізавалі для журналістаў прэс-тур "Распрацоўка World of Tanks 1.0. Погляд знутры". Аб тым, як выглядае офіс аднаго з лідараў беларускай "крэмніевай даліны", хто яны – спецыялісты-распрацоўшчыкі, якія знаходзяцца па той бок віртуальнай рэальнасці, а таксама ў чым асаблівасць працэсу стварэння анлайн-гульняў – у нашым рэпартажы.

"Распрацоўка World of Tanks 1.0": у мінскім офісе стваральнікаў сусветна вядомай гульні
"Распрацоўка World of Tanks 1.0": у мінскім офісе стваральнікаў сусветна вядомай гульні
Мінскі офіс кампаніі Wargaming
Саўнд-дызайнер Сяргей Комар
Мінскі офіс кампаніі Wargaming
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..7]      Наступная