Ваенна-гістарычная анлайн-гульня World of Tanks з'яўляецца адным з самых вядомых брэндаў беларускай IT-індустрыі. Распрацаваная ў 2010-м, яна імкліва заваявала сусветны рынак і ўжо не аднойчы была занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса па адначасовым знаходжанні ігракоў на МОG-серверы. І гэта не адзіны поспех мінскага цэнтра распрацоўкі Wargaming – "Гейм Стрым" – рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій.
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны – 21 лютага – супрацоўнікі кампаніі арганізавалі для журналістаў прэс-тур "Распрацоўка World of Tanks 1.0. Погляд знутры". Аб тым, як выглядае офіс аднаго з лідараў беларускай "крэмніевай даліны", хто яны – спецыялісты-распрацоўшчыкі, якія знаходзяцца па той бок віртуальнай рэальнасці, а таксама ў чым асаблівасць працэсу стварэння анлайн-гульняў – у нашым рэпартажы.