Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Беларусы перад стартамі Пхёнчхана-2018: фінальныя трэніроўкі, пажаданні балельшчыкаў і яркія кадры жыцця зборнай ужо ў алімпійскай вёсцы

Беларусы перад стартамі Пхёнчхана-2018: фінальныя трэніроўкі, пажаданні балельшчыкаў і яркія кадры жыцця зборнай ужо ў алімпійскай вёсцы

Беларусы перад стартамі Пхёнчхана-2018: фінальныя трэніроўкі, пажаданні балельшчыкаў і яркія кадры жыцця зборнай ужо ў алімпійскай вёсцы
1 Лют 2018

Усяго тыдзень застаўся да старту галоўнай падзеі чатырохгоддзя – зімовай Алімпіяды-2018 у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане. На 17 насычаных падзеямі дзён – 9-25 лютага – Гульні аб'яднаюць каля 3 тысяч лепшых атлетаў з 92 краін свету, у тым ліку з Беларусі. Урачыстая цырымонія адкрыцця адбудзецца 9 лютага ў Алімпійскім палацы, і ў той жа вечар завершыцца 2018-кіламетровая эстафета алімпійскага агню, у якой прынялі ўдзел 7,5 тысячы факеланосцаў з 17 гарадоў і правінцый усходнеазіяцкай краіны.

Беларусь на Гульнях-2018прадставяць 32 алімпійцы ў шасці відах спорту: біятлон, фрыстайл, шорт-трэк, канькабежны спорт, лыжныя гонкі і гарналыжны спорт. Як адзначылі спартыўныя функцыянеры краіны, пры падрыхтоўцы нацыянальнай зборнай улічаны вопыт Пекіна-2008 і Сеула-1988 па адаптацыі атлетаў да часавых і кліматычных умоў. Медальныя ж надзеі звязаны, перш за ўсё, з прадстаўнікамі біятлона і фрыстайла, сярод якіх алімпійскія чэмпіёны Сочы-2014 Дар'я Домрачава, Антон Кушнір і Ала Цупер

Прэзентацыя алімпійскай формы, фінальныя трэніроўкі і праводзіны беларускай каманды, а таксама самыя інтрыгуючыя падзеі з жыцця нашых алімпійцаў у Пхёнчхане – у нашым фотадзённіку.

Фінальная трэніроўка беларускіх канькабежцаў перад Алімпіядай-2018 у Пхёнчхане
Фінальная трэніроўка беларускіх канькабежцаў перад Алімпіядай-2018 у Пхёнчхане
Ксенія Садоўская ў час інтэрв'ю беларускім журналістам
Таццяна Міхайлава ў час трэніроўкі на лёдзе "Мінск-Арэны"
Каманда Беларусі па канькабежным спорце
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..10]      Наступная