Усяго тыдзень застаўся да старту галоўнай падзеі чатырохгоддзя – зімовай Алімпіяды-2018 у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане. На 17 насычаных падзеямі дзён – 9-25 лютага – Гульні аб'яднаюць каля 3 тысяч лепшых атлетаў з 92 краін свету, у тым ліку з Беларусі. Урачыстая цырымонія адкрыцця адбудзецца 9 лютага ў Алімпійскім палацы, і ў той жа вечар завершыцца 2018-кіламетровая эстафета алімпійскага агню, у якой прынялі ўдзел 7,5 тысячы факеланосцаў з 17 гарадоў і правінцый усходнеазіяцкай краіны.
Беларусь на Гульнях-2018прадставяць 32 алімпійцы ў шасці відах спорту: біятлон, фрыстайл, шорт-трэк, канькабежны спорт, лыжныя гонкі і гарналыжны спорт. Як адзначылі спартыўныя функцыянеры краіны, пры падрыхтоўцы нацыянальнай зборнай улічаны вопыт Пекіна-2008 і Сеула-1988 па адаптацыі атлетаў да часавых і кліматычных умоў. Медальныя ж надзеі звязаны, перш за ўсё, з прадстаўнікамі біятлона і фрыстайла, сярод якіх алімпійскія чэмпіёны Сочы-2014 – Дар'я Домрачава, Антон Кушнір і Ала Цупер.
Прэзентацыя алімпійскай формы, фінальныя трэніроўкі і праводзіны беларускай каманды, а таксама самыя інтрыгуючыя падзеі з жыцця нашых алімпійцаў у Пхёнчхане – у нашым фотадзённіку.