Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Зімовы сезон на гарналыжных курортах Беларусі: актыўны адпачынак, спаборніцтвы і вясёлы Сусветны дзень снегу-2018

Зімовы сезон на гарналыжных курортах Беларусі: актыўны адпачынак, спаборніцтвы і вясёлы Сусветны дзень снегу-2018

Зімовы сезон на гарналыжных курортах Беларусі: актыўны адпачынак, спаборніцтвы і вясёлы Сусветны дзень снегу-2018
21 Стд 2018

Беласнежныя схілы і неверагодная прыгажосць вакол, экстрэмальныя спускі і скорасныя трасы на раўніне, асляпляльнае сонца следам за густым снегападам, азарт спаборніцтваў і вясёлыя забавы на свежым – марозным! – паветры... Менавіта такім запомніўся аматарам актыўнага адпачынку, гасцям беларускіх гарналыжных курортаў Сусветны дзень снегу, дэвіз якога ў 2018 годзе – "explore, enjoy, experience" (вывучыць, атрымаць асалоду, адчуць).

Цяперашняя зіма ў Беларусі не так часта радавала сапраўды снежнымі днямі, таму імклівая змена надвор'я якраз да міжнароднага свята для многіх стала выдатным стымулам падключыцца да зімовага марафону – стаць на лыжы і снаўборды, сесці на скорасныя цюбінгі – і лавіць "снежны момант". Дарэчы, у знакамітых "Сілічах", каб на схілы паспелі ўсе жадаючыя, з 20 студзеня даступны начныя катанні пры святле магутных пражэктараў. А ў Мінску спецыяльна да міжнароднага свята для аматараў здаровага ладу жыцця адкрылася і раўнінная лыжная траса, куды можна прыйсці ўжо ў 6.00 раніцы.

Яркія кадры і незабыўныя эмоцыі ўдзельнікаў самага снежнага свята – у рэпартажы!

Міжнародны дзень снегу адзначылі пад Гроднам
Міжнародны дзень снегу адзначылі пад Гроднам
Міжнародны дзень снегу адзначылі пад Гроднам
Міжнародны дзень снегу адзначылі пад Гроднам
Міжнародны дзень снегу адзначылі пад Гроднам
Папярэдняя       [1..6]    6 7 8 9      Наступная