Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Унікальная беларуская прэмія "За духоўнае адраджэнне", спецпрэміі Прэзідэнта і "Беларускі спартыўны Алімп": цырымонія ўручэння ўзнагарод выдатным людзям 2017 года

Унікальная беларуская прэмія "За духоўнае адраджэнне", спецпрэміі Прэзідэнта і "Беларускі спартыўны Алімп": цырымонія ўручэння ўзнагарод выдатным людзям 2017 года

Унікальная беларуская прэмія
9 Стд 2018

Чым вымяраецца духоўны патэнцыял нацыі і дзяржавы? Як у наш час захаваць і прымножыць гісторыка-культурную спадчыну Беларусі? Бадай, адным з галоўных адказаў на гэтыя пытанні стала заснаванне роўна 20 гадоў таму – у 1997-м – унікальнай, не маючай аналагаў у свеце прэміі "За духоўнае адраджэнне". Сярод яе лаўрэатаў – свяшчэннаслужыцелі, дзеячы культуры і мастацтва, журналістыкі, навукі, адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, а таксама аўтарскія і творчыя калектывы.

Урачыстая цырымонія – а яна па традыцыі праводзіцца ў светлыя калядныя дні – сабрала 9 студзеня ў Палацы Рэспублікі заслужаных людзей з усёй краіны, якія дзякуючы прафесіяналізму і добрасумленнай працы былі ўдастоены прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Беларускі спартыўны Алімп".

Вітаючы лаўрэатаў і гасцей, Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў: беларускаму народу дасталася вялікая духоўная спадчына, якая "ў прыкладзе праведнага жыцця беларускіх святых, у вялікіх тварэннях народжаных на нашай зямлі паэтаў, мастакоў, музыкантаў, дойлідаў". Кіраўнік дзяржавы заклікаў аб'яднаць намаганні ў імя ўмацавання маральных асноў грамадства, хрысціянскіх каштоўнасцей і традыцыйных сямейных устояў, а таксама захавання і прымнажэння культурнага здабытку Беларусі.

А далей была самая хвалюючая для лаўрэатаў частка цырымоніі – выхад на вялікую сцэну і атрыманне сваіх заслужаных, знакавых узнагарод перад вачыма тысяч гасцей у зале і гледачоў каля тэлеэкранаў. Па выніках 2017-га ў гісторыю знакамітай прэміі "За духоўнае адраджэнне" ўвайшлі 5 лаўрэатаў – "Беларускі саюз жанчын", калектывы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава, настаяцель прыхода храма прападобнай Ефрасінні Полацкай у Івянцы протаіерэй Віктар Перагудаў і муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь Абу-Бекір Шабановіч.

Спецыяльных прэмій Прэзідэнта ўдастоены калектывы Белтэлерадыёкампаніі, Беларускай акадэміі мастацтваў, Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, "Мінскканцэрта", Беларускай акадэміі музыкі, выдавецкага цэнтра "Марка" РУП "Белпошта" і Акцябрскага раённага дома рамёстваў, Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама намеснік дырэктара Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" Сяргей Егарэйчанка і вядомы мастак Валерый Славук.

Віншаванні ад першай асобы дзяржавы прымалі і ўладальнікі прэміі "Беларускі спартыўны Алімп" – галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па скачках на батуце Вольга Уласава, якая працавала ў тым ліку і з алімпійскім чэмпіёнам Рыа-2016 Уладзіславам Ганчаровым, знакаміты тэлевядучы, спартыўны каментатар, заслужаны дзеяч культуры Уладзімір Навіцкі і лёгкаатлетка майстар спорту Віялета Скварцова.

Хто яны – галоўныя асобы 2017 года? Яркія моманты з цырымоніі ўручэння і эмоцыі лаўрэатаў – у фотарэпартажы.

Спецыяльная прэмія Прэзідэнта прысуджана аўтарскаму калектыву галоўнай дырэкцыі "Агенцтва тэлевізійных навін" Белтэлерадыёкампаніі
Унікальная беларуская прэмія "За духоўнае адраджэнне", спецпрэміі Прэзідэнта і "Беларускі спартыўны Алімп": цырымонія ўручэння ўзнагарод выдатным людзям 2017 года
Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта ўдастоены аўтарскі калектыў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта ўдастоены аўтарскі калектыў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
Намеснік дырэктара Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" Сяргей Егарэйчанка адзначаны прэміяй Прэзідэнта
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..7]      Наступная