Падведзены вынікі адыходзячага года, з любоўю ўпакаваны падарункі блізкім, шампанскае святочнымі бурбалкамі пеніцца ў бакалах, у кватэрах пах елкі і мандарынаў... Навагоднюю ноч – чароўную, яркую, з рознакаляровымі феерверкамі – сустрэлі жыхары і госці краіны.
Святочныя гулянні ў ноч на 1 студзеня прайшлі ва ўсіх буйных населеных пунктах. А галоўнае шоу – 15-хвілінны музычна-піратэхнічны феерверк – прагрымеў скрозь туманную смугу сталіцы ў 01.30.
Забаўляльныя праграмы, салюты, песні, танцы – Беларусь сустрэла Новы, 2018-ы, год цёплымі ўсмешкамі дарослых і звонкім смехам дзяцей, запаленымі бенгальскімі агнямі, якія выводзілі па добрай традыцыі запаветныя лічбы будучага года, смачнымі ласункамі і добрымі пажаданнямі.
Навагодняя ноч у Беларусі – у святочным фотарэпартажы!