Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Краіна сустракае 2018-ы: навагодняя ноч у Беларусі

Краіна сустракае 2018-ы: навагодняя ноч у Беларусі

Краіна сустракае 2018-ы: навагодняя ноч у Беларусі
1 Стд 2018

Падведзены вынікі адыходзячага года, з любоўю ўпакаваны падарункі блізкім, шампанскае святочнымі бурбалкамі пеніцца ў бакалах, у кватэрах пах елкі і мандарынаў... Навагоднюю ноч – чароўную, яркую, з рознакаляровымі феерверкамі – сустрэлі жыхары і госці краіны.

Святочныя гулянні ў ноч на 1 студзеня прайшлі ва ўсіх буйных населеных пунктах. А галоўнае шоу – 15-хвілінны музычна-піратэхнічны феерверк – прагрымеў скрозь туманную смугу сталіцы ў 01.30.

Забаўляльныя праграмы, салюты, песні, танцы – Беларусь сустрэла Новы, 2018-ы, год цёплымі ўсмешкамі дарослых і звонкім смехам дзяцей, запаленымі бенгальскімі агнямі, якія выводзілі па добрай традыцыі запаветныя лічбы будучага года, смачнымі ласункамі і добрымі пажаданнямі.

Навагодняя ноч у Беларусі – у святочным фотарэпартажы!

Краіна сустракае 2018-ы: навагодняя ноч у Беларусі
Святочны феерверк у Віцебску
Вераніка Комлева з сімвалам 2018 года сабачкам Дорыкам
Навагодняе свята каля галоўнай гарадской ёлкі Віцебска
Навагодняе свята каля галоўнай гарадской ёлкі Віцебска
1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная