Адно з галоўных хрысціянскіх свят – Нараджэнне Хрыстова – сустрэлі католікі Беларусі ў ноч з 24 на 25 снежня. Цеплыня ў сэрцах, засяроджана ўважлівыя погляды дарослых і ўсмешкі на тварах дзяцей – благадатная калядная ноч была прасякнута атмасферай цуда.
Вось ужо 18 гадоў, як у Беларусь прыйшла традыцыя, пачатая ў Еўропе з 1986 года, – дастаўляць з Віфлеема свяшчэннае полымя, запаленае ад нязгаснай лампады ў базіліцы Нараджэння Хрыстовага напярэдадні свята. Сімвал гарачага сэрца, любові і веры, якімі неабходна дзяліцца з блізкімі, – Віфлеемскі агонь, – прыбыў у Беларусь у суправаджэнні каталіцкіх скаўтаў 19 снежня. "Святло ўнутры цябе" – так католікі ўсяго свету заклікаюць забыць пра канфлікты і сваркі і запаліць у сваёй душы цяпло. Пасля таго, як святыню даставілі ў кафедральны касцёл Святога Францыска Ксаверыя ў Гродне, агонь прадоўжыў "падарожжа" па краіне і лампады з калядным агнём азарылі цёплым святлом усе куткі Беларусі.
Католікі ўсёй краіны затаілі дыханне напярэдадні галоўнага зімовага свята – Нараджэнне…