У ноч на 25 снежня тысячы беларусаў сабраліся на ўрачыстых богаслужэннях у больш як 600 каталіцкіх храмах і прыходах па ўсёй краіне. Урачыстую службу ў касцёле Святога Архангела Міхаіла ў Івянцы, адкуль вялася прамая тэлетрансляцыя, узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.